У Брэсце на акцыі супраць завода АКБ затрымалі траіх чалавек

У Брэсце на акцыі супраць завода АКБ затрымалі траіх чалавек

У Брэсце прайшла чарговая акцыя супраць будаўніцтва акумулятарнага завода. Гэтым разам яна не была дазволенай уладамі ў адрозненне ад мітынгу 29 красавіка “Брэстаўчанкі супраць свінца”. Удзельнікі акцыі прыйшлі на цэнтральную плошчу горада, збіраліся групамі, кармілі галубей і абмяркоўвалі будаўніцтва завода, які лічаць шкоднай вытворчасцю. Пратэст быў “завуаляваны” — ніякіх лозунгаў і транспарантаў.

У дзень акцыі на плошчы Леніна праходзіла рэкламная акцыя гарадскога парка, работнікі якога бясплатна каталі дзяцей на дзіцячым паравозіку. Таксама працавалі аніматары. Брэсцкі праваабаронца Раман Кісляк сказаў TUT.by, што ўлады такім спосабам спрабуюць замаскіраваць пратэст.

Пасля завяршэння акцыі былі затрыманыя трое яе ўдзельнікаў, у тым ліку блогеры Сяргей Пятрухін і Аляксандр Кабанаў.

Пратэсты супраць будаўніцтва акумулятарнага завода ў эканамічнай зоне “Брэст” адбываюцца ў канца лютага — кожную нядзелю на плошчу Леніна прыходзяць людзі, каб выказаць сваю нязгоду.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі