У Брэсце праціўнікі АКБ зноў кармілі галубоў
У Брэсце праціўнікі будаўніцтва акумулятарнага завода зноў кармілі галубоў. На чарговую сустрэчу, традыцыйную для нядзеляў, прыйшло каля 150 чалавек, паведамляе “Брестская газета”. Тут прысутнічаў і апазіцыйны лідар Мікола Статкевіч, які прыехаў падтрымаць людзей, што болей за год “стаяць за сваё”.
Паводле звестак на 2 ліпеня, акумулятарны завод не ўведзены ў эксплуатацыю. Там ідуць працы па кансервацыі сховішчаў аксіду свінца, лініі вытворчасці аксіду свінца ды іншага абсталявання. Будаўніча-мантажныя працы на прадпрыемтве не ажыццяўляюцца.
Праціўнікі АКБ дамагаюцца поўнага закрыцця завода, бо на іх думку такая вытворчасць значна пагоршыць экалогію Брэста.