У Брэсце праходзіць выстава рэтрааўтамабіляў
Выстава старых аўтамабіляў "Планета Жалязяка" праходзіць 8 верасня ў Брэсце. Ініцыятарам яе правядзення выступіў брэсцкі клуб аматараў рэтрааўтамабіляў "Адам".
Як паведаміў старшыня клуба Ігар Стукалаў, мерапрыемства пачалося з парада рарытэтных аўто па вуліцах абласнога цэнтра.
Затым яны сталі на пляцоўцы побач з лёгкаатлетычным манежам. У экспазіцыі — 15 аўтамабіляў розных марак. У тым ліку: "ГАЗ-20", "ГАЗ-21", "Масквіч-400", "Масквіч-403", "Ягуар". Самы стары сярод экспанатаў — "БМВ" 1936 года выпуску.
Адна з машын, выстаўленых ў Брэсце, 9 верасня возьме ўдзел у парадзе рарытэтных транспартных сродкаў у Мінску. Парад пройдзе ў сталіцы ў межах свята горада. Гэта "Чайка" 1975 года выпуску з “гаража” першага сакратара ЦК Кампартыі Украіны Уладзіміра Шчарбіцкага.
БелаПАН