У Брэсце расіяніну за кантрабанду 7 грамаў наркотыкаў далі 4 гады турмы

Як паведаміў БелаПАН старэйшы пракурор аддзела пракуратуры Брэсцкай вобласці Генадзь Буры, 15 траўня грамадзянін Расіі, які рухаўся праз пункт пропуску "Брэст-Цэнтральны" ў цягніку Прага - Санкт-Пецярбург, спрабаваў перавезці праз мяжу набытыя ім у Чэхіі 7 грамаў рэчыва, якое змяшчае метамфетамін. Кантрабандыст схаваў яго ў прыбіральні вагона, прыматаўшы скотчам да ўнутранай ашалёўкі ўнітаза.

Беларускія памежнікі наркотык знайшлі і канфіскавалі, а расіяніна затрымалі. У дачыненні да яго распачалі крымінальную справу. Пасля расеец быў заключаны пад варту, а 22 жніўня суд Ленінскага раёна Брэста прызнаў яго вінаватым і прысудзіў да пяці гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Пазней тэрмін скарацілі на год па амністыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі