У Брэсце забаранілі дэманстрацыю ў Міжнародны жаночы дзень
Брэсцкі гарвыканкам забараніў правядзенне дэманстрацыі, прымеркаванай да Міжнароднага жаночага дня. Заяўку на гэтае мерапрыемства падавалі актывісткі дэмакратычных сілаў Ганна Канюс, Людміла Дзянісенка і Зінаіда Міхнюк.
Арганізатары хацелі з дапамогай акцыі прыцягнуць увагу грамадскасці і органаў дзяржаўнай улады да пагаршэння матэрыяльнага становішча жыхароў рэгіёна, і жанчын у прыватнасці. Аднак чыноўнікі спаслаліся на тое, што дэманстранты ішлі б у 50 метрах ад будынка РУУС, а ў іншым месцы заяўленага маршрута, нібыта, распачаліся будаўнічыя працы.
БелаПАН