У Брэсце затрымалі ўкраінца, які прыехаў з Польшчы на аўтобусе

Украінец на мытным кантролі выкінуў пакет з гашышам

Украінец на мытным кантролі выкінуў пакет з гашышам / Дзяржаўны мытны камітэт

У пункце памежнага пропуску "Брэст" затрымалі ўкраінца, які прыехаў у Беларусь з Польшчы на аўтобусе.

Як заяўляюць у прэс-службе Дзяржаўнага мытнага камітэта, 57-гадовы мужчына, прайшоўшы пашпартны кантроль, пайшоў у залу для надгляду. Там ён стаў у чаргу ў зялёны калідор. Стоячы ў чарзе, украінец кінуў пад надглядны стол пакецік з гашышам, бо баяўся, што ў яго знойдуць забароненыя рэчывы, кажуць мытнікі. Але на наркотык адразу зрэагаваў службовы сабака.

Мужчыну затрымалі. На яго пачалі крымінальную справу за кантрабанду наркотыкаў (ч. 1 арт. 328-1 КК). Замежніку пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.

Як расказвала Еўрарадыё, напрыканцы верасня на беларуска-польскай мяжы спынілі перавозку віна з распушчаным у ім псіхатропам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі