У Брэсце знайшлі парэшткі 300 яўрэяў, расстраляных нацыстамі

Парэшткі больш за 300 яўрэяў, расстраляных нацыстамі ў гады вайны, знайшлі ў Брэсце. Месца знішчэння людзей, паводле пісьмовых крыніц, адшукаў старшыня Брэсцкай гарадской яўрэйскай грамадскай арганізацыі "Брыск" Барыс Брук. У канцы лета там пачалі працаваць вайскоўцы з пошукавага батальёна, якія вызначылі межы пахавання — 300 на 200 метраў.

Мяркуецца, што з часам на месцы расстрэлу будзе ўсталяваны памятны знак, інфармуе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі