У Брэсцкай вобласці сёлета каля тысячы чалавек атрымалі "Карту паляка"

Каля тысячы жыхароў Брэсцкай вобласці сёлета атрымалі Карту паляка. Пра гэта паведаміла Еўрарадыё генеральны консул Польшчы ў Брэсце Ганна Навакоўска:
Навакоўска: "З дня выхаду закону атрымалі Карту каля 3600 чалавек, а за гэты год хутка будзе тысяча".

Нагадаем, што Карта паляка была ўведзеная польскім урадам у 2007 годзе для грамадзянаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Яна надае ім у Польшчы тыя самыя правы, якімі валодаюць грамадзяне Польшчы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі