У Брусэлі пройдзе дыскусія пра далейшыя ўзаемаадносіны Беларусі і ЕС

4 сакавіка ў Брусэлі адбудзецца дыскусія на тэму "Праз шэсць месяцаў: якія поспехі і праблемы чакаюць адносіны Беларусі і Еўрасаюза". Пра гэта БелаПАН паведамілі ў прэс-службе няўрадавай арганізацыі "Офіс за дэмакратычную Беларусь" (Брусэль). Дыскусію ладзяць фракцыі Партыі еўрапейскіх сацыялістаў і Еўрапейскай народнай партыі Еўрапарламента, фонд Pontis і Офіс за дэмакратычную Беларусь.

Нагадаем, што 13 кастрычніка кіраўнікі МЗС краін Еўрасаюза прынялі рашэнне прыпыніць на паўгода дзеянне санкцый у дачыненні да высокапастаўленых беларускіх службоўцаў дзеля падтрымкі дэмакратычных рэформаў у Беларусі. Гэты тэрмін заканчваецца ў сярэдзіне красавіка.

Удзельнікам дыскусіі ў Брусэлі прапаноўваецца абгаварыць такія праблемы: ці дастаткова ў Беларусі прагрэсу ў галіне дэмакратычных рэформаў, каб апраўдаць пашырэнне кантактаў ЕС з беларускімі ўладамі; ці працягнецца лібералізацыя пасля красавіка і інш.

У дыскусіі прымуць удзел прадстаўнікі беларускіх няўрадавых арганізацый, чальцы Еўрапарламента, высокапастаўленыя чыноўнікі Савета ЕС і Еўракамісіі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі