У цэнтры Мінска сутыкнуліся два пенсіянеры на аўто: адзін у шпіталі (фота)
У нядзелю, 26 чэрвеня, каля 16.30 у Мінску на пачатку праспекта Дзяржынскага адбылося ДТЗ — сутыкнуліся Nissan Almera і Opel Astra.
У каментары парталу tut.by прэс-сакратар МНС па Мінску Віталь Дэмбоўскі распавёў, што здарэнне адбылося насупраць дома №9 па праспекце Дзяржынскага. Дарэчы недалёка знаходзіцца гарадское ўпраўленне ДАІ (прасп.Дзяржынскага 3а).
За рулём Nissan Almera быў 60-гадовы пенсіянер, а аўтамабільем Opel Astra кіраваў 62-гадовы пенсіянер.
Кіроўцу Nissan ратавальнікам давялося даставаць з дапамогай гідраўлічнага аварыйна-выратавальнага прыстасавання. Мужчыну з закрытай чэрапна-мазгавой траўмай лёгкай ступені, ушыбам спіны шпіталізавалі ў лякарню хуткай дапамогі.