У чарговай аварыі з удзелам беларуса ў Польшчы загінула 3 чалавекі (фота)
Трагічнае здарэнне адбылося ў мясцовасці Спыткавіцэ ў Малапольскім ваяводстве.
Тры чалавека загінулі ў выніку сутыкнення двух аўто з беларускай фурай, паведамляе тэлеканал tvn24.pl
Кіроўца Opel Vectra, абганяючы калону аўтамабіляў, выехаў на сустрэчную паласу дарогі і сутыкнуўся з аўтамабілем Skoda Octavia. Пасля гэтага ў аўтамабілі урэзалася беларуская фура.
У выніку сутыкнення загінуў кіроўца і дзве пасажыркі Opel Vectra. Усе яны былі з мясцовасці Гродзіск Мазавецкі. Больш ніхто з удзельнікаў аварыі не пацярпеў.
Нагадаем, што 24 чэрвеня ў Польшчы за аварыю, у выніку якой загінулі тры чалавекі, да 5 гадоў турмы прысудзілі кіроўцу беларускай фуры.