У ЦВК акрэдытаваныя ўжо 63 назіральнікі ад СНД на прэзідэнцкіх выбарах
Сярод акрэдытаваных у Цэнтравыбаркаме — 41 доўгатэрміновы назіральнік і 22 — кароткатэрміновых. Пра гэта агенцтву БелаПАН паведамілі ў штабе місіі назіральнікаў.
Нагадаем, доўгатэрміновы маніторынг выбарчага працэсу назіральнікі ад СНД пачалі 20 кастрычніка. Група кароткатэрміновых назіральнікаў прыступіць да працы за некалькі дзён да дня галасавання. Цяпер ва ўсіх абласцях Беларусі дзейнічаюць аддзяленні штаба місіі. Сам штаб размяшчаецца ў Мінску.
Місію назіральнікаў ад СНД на выбарах прэзідэнта Беларусі ўзначальвае старшыня Выканаўчага камітэта Садружнасці — выканаўчы сакратар СНД Сяргей Лебедзеў.