У Цынцынаці Сабаленка сустрэнецца з украінкай Світолінай

Арына Сабаленка

Арына Сабаленка / x.com/CincyTennis/

Трэцяя ракетка свету Арына Сабаленка выйграла стартавы паядынак на турніры ў Цынцынаці (ЗША). У чацвер у 1/16 фіналу беларуская тэнісістка сустракалася з італьянкай Элізабетай Качарэта (67-й у сусветным рэйтынгу) і перамагла — 6:3, 6:4. Іх гульня працягвалася паўтары гадзіны.

Наступная саперніца — украінка Эліна Світоліна (29). Яны згуляюць у пятніцу.

Як вядома, Вікторыя Азаранка знялася з турніру з-за траўмы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі