У “Дэльта Банка” адклікалі ліцэнзію

Нацыянальны банк адклікаў ліцэнзію ў ЗАТ “Дэльта Банка” — з 18 сакавіка гэтая ўстанова не можа ажыццяўляць банкаўскую дзейнасць.

Як адзначаецца ў прэс-рэлізе Нацбанка, такое рашэнне прынятае па выніках разгляду інфармацыі, атрыманай ад часовай адміністрацыі па кіраванні ЗАТ “Дэльта Банк”. Установа не выканала асобныя ліцэнзійныя патрабаванні , таксама трапіла ў такое фінансавае становішча, у якім не змагла выконваць свае абавязанні перад укладчыкамі і іншымі крэдыторамі.

Зварот укладаў у беларускіх рублях фізічным асобам  будзе ажыццяўляцца ў адпаведнасці з законам “Аб гарантаванай кампенсацыі банкаўскіх укладаў (дэпазітаў) фізічных асобаў”. Інфармацыя пра месца і час прыёму заяваў аб выплаце дэпазітаў будзе апублікаваная ў СМІ Агенцтвам па гарантаванай кампенсацыі банкаўскіх укладаў фізічных асобаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі