У ДТЗ у Жабінкаўскім раёне загінулі два чалавекі

На месцы аварыі / t.me/pressmvd/
На месцы аварыі / t.me/pressmvd/

Увечары 12 красавіка ў ДТЗ у Жабінкаўскім раёне Брэсцкай вобласці каля вёскі Сцяпанкі загінулі два чалавекі, паведамляе прэс-служба МУС Беларусі. На закругленні дарогі з'ехаў у левы кювет і перакуліўся легкавік Audi — 34-гадовы вадзіцель ў нейкі момант не саўладаў з кіраваннем.  

Загінулі кіроўца і 43-гадовы пасажыр. На месцы працуе следча-аператыўная група, высвятляюцца прычыны здарэння.

У ДТЗ у Жабінкаўскім раёне загінулі два чалавекі
У ДТЗ у Жабінкаўскім раёне загінулі два чалавекі

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі