У ДТЗ з турыстычным аўтобусам у Італіі пацярпела грамадзянка Беларусі

У ДТЗ з турыстычным аўтобусам у Італіі пацярпела грамадзянка Беларусі

У ДТЗ з турыстычным аўтобусам, што адбылося раніцай 22 траўня ў Італіі, пацярпела грамадзянка Беларусі. Яна атрымала лёгкія траўмы. Амбасада нашай краіны ў Рыме аказвае ёй неабходнае судзеянне, паведамляе Міністэрства замежных справаў Беларусі:

22 траўня каля 9:30 аўтобус SETRA з рускамоўнымі турыстамі — грамадзянамі Арменіі, Беларусі, Казахстана, Малдовы, Расіі, Румыніі і Украіны — з’ехяў з дарогі і перакуліўся на Аўтастрадзе 3, якая спалучае Фларэнцыю і Сіену. У аўтобусе было 60 пасажыраў.

Адна жанчына загінула — італьянскія СМІ высветлілі, што гаворка пра 40-гадовую жанчыну-экскурсавода. 19 чалавек (сярод іх беларуска) атрымалі траўмы.

На месца здарэння тэрмінова прыбылі выратавальнікі. Яны былі вымушаныя дэблакаваць пасажыраў, якія не маглі выбрацца з сярэдзіны аўтобуса самастойна.

Кіроўца аўтобуса быў цвярозы. Па папярэдняй версіі, ён страціў прытомнасць за рулём.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі