У дзень Пражскага саміту ЕС пройдзе акцыя ў памяць пра генерала Захаранку

Акцыя ў памяць пра зніклага дзесяць гадоў таму генерала Юрыя Захаранку пройдзе ў Мінску 7 траўня ў дзень Пражскага саміту ЕС. З такой ініцыятывай выступіла Аб'яднаная грамадзянская партыя.
Нагадаем, Юрый Захаранка пасля з адстаўкі з пасады міністра ўнутраных спраў стаў адным з лідэраў апазіцыі. Ён знік 7 траўня 1999 года недалёка ад свайго дома. Паводле сведчання палітэмігранта і былога начальніка следчага ізалятара № 1 Алега Алкаева, Захаранка быў скрадзены, а пасля расстраляны так званым "эскадронам смерці".

Акцыя ў беларускай сталіцы пройдзе незалежна ад таго, паедзе Аляксандр Лукашэнка ў Прагу, ці застанецца ў Мінску, паведамляе "Хартыя-97".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі