У Дзяржынскім раёне будуюць партызанскую вёску за 100 тысяч долараў

Сапраўдная партызанская вёска з'явіцца o Дзяржынскім раёне да 65-х угодкаў перамогі над гітлераўскай Нямеччынай. Каля Станькава цяпер аднаўляецца партызанскі лагер: зямлянкі, лазня, устаноўленыя некалькі танкаў, гарматы з запаснікаў музея Вялікай Айчыннай вайны. Як адзначае Першы нацыянальны тэлеканал, партызанскі лагер аднаўляецца паводле ўспамінаў былых партызанаў. Яго пабудавалі за два гады, патраціўшы каля 100 тысяч долараў (280 мільёнаў рублёў). Наведаць вёску можна будзе ўжо пасля 9 траўня.  

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі