У еўрапейскіх сталіцах апаганены помнікі савецкім воінам
Як паведаміла Літоўскае радыё, у ноч на 9 траўня невядомыя апырскалі чырвонай фарбай скульптуры савецкіх салдатаў на Зялёным масце ў Вільнюсе і напісалі на пастаменце нецэнзурнае слова.
Раніцай на масту быў выяўлены падазроны пакет, які апынуўся муляжом выбухнай прылады і меркавана пакінуты вандаламі, якія апаганілі помнік. Пакет знішчылі сапёры літоўскага антытэрарыстычнага падпадзялення Aras. Рух на масту было спынена прыкладна на гадзіну.
Папярэдяй ноччу аналагічны інцыдэнт меў месца ў Вене, у Аўстрыі, толькі з той розніцай, што вандалы выкарысталі чорную фарбу.
Апаганенню падвергнуўся манумент савецкаму воіну-вызваліцелю на Шварценбергплатц, які ўяўляе з сябе гранітную сцяну, на якой залатымі літарамі выбіты загад за подпісам Сталіна пра вызваленне Вены і прозвішчы 52 загінулых савецкіх вайскоўцаў.
Расія і яшчэ сем дзяржаў СНД у сувязі з гэтым накіравалі ў МЗС Аўстрыі ноту пратэсту.
ВВС