У Еўрасаюзе можа быць створаная “група па беларускім пытанні"
Былы міністр замежных спраў Літвы, намеснік старшыні камісіі Сейма па еўрапейскіх справах Антанас Валёніс ініцыюе стварэнне ў Еўрапейскім cаюзе "групы па беларускім пытанні". У інтэрв’ю БелаПАН ён адзначыў: “Нам цяпер неабходна падумаць аб больш паспяховай палітыцы Еўрасаюза ў дачыненні да Беларусі.
Для гэтага трэба сабраць групу дасведчаных і аўтарытэтных палітыкаў, каб яны прааналізавалі сітуацыю і прадставілі свае прапановы для ЕС па вядзенні новай, больш эфектыўнай палітыкі ў дачыненні да Беларусі".
На думку літоўскага палітыка, у Еўропе "ёсць усеагульнае разуменне таго, што такая група неабходная". Валёніс паведаміў, што прапанова ўзначаліць групу накіраваная былому прэзідэнту Польшчы Аляксандру Кваснеўскаму.