У Еўропе падняўся ўзровень спажывецкага даверу: зноў пачалі шмат набываць

У Італіі па выніках ліпеня спажывецкі давер падскочыў да максімальнай за 2 гады адзнакі — 107,5 пунктаў. На думку экспертаў, спажыўцы ўбачылі першыя прыкметы пераадолення крызісу.  Гэтыя тэндэнцыі адзначаныя таксама ў Нямеччыне — лакаматыве эканомікі Еўропы. У асобных сферах вырашальную ролю адыгрывае дзяржава: у шэрагу краін пакупнікі новых машын атрымліваюць прэміі. Італьянскія ўлады ўжываюць такія меры і на рынку пабытовай тэхнікі.
 
Але цешыцца рана, кажуць аналітыкі. Беспрацоўе ў рэгіёне застанецца высокім яшчэ доўга, і гэта не можа на адбіцца на ўнутраным спажыванні, якое забяспечвае два траціны эканомікі Еўропы.


Паводле Euronews.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі