У Еўропе зноў зачыняюцца аэрапорты з-за вулкана Эяф'ялаёкуль
Воблака вулканічнага попелу ад вывяржэння ісландскага вулкана Эяф'ялаёкуль ізноў вярнулася ў Еўропу, цалкам накрыўшы Ірландыю і поўнач Брытаніі. У аўторак у Ірландыі былі скасаваныя палёты да 14 гадзін па мінскім часе, паведамляе Onet.pl.
Не лёталі найбуйнейшыя ірландскія авіякампаніі Ryanair і Aer Lingus. Закрытыя былі Дублін і Шэнан.
Паводле ісландскіх геафізікаў, максімальная вышыня, на якую вулкан выкідвае попел, складае 5,5 км.
Вулкан знаходзіцца у 200 кіламетрах ад сталіцы Ісландыі Рэйк'явіка, пачаў вывяржэнне 14 красавіка і каля 2 тыдняў блакаваў неба Еўропы.