У Facebook і Instagram больш нельга жадаць смерці Пуціну і Лукашэнку

У Facebook і Instagram больш нельга жадаць смерці Пуціну і Лукашэнку

У Facebook і Instagram цяпер зноў нельга жадаць смерці Лукашэнку, Пуціну ці якому іншаму кіраўніку дзяржавы. Кампанія Meta памяняла сваю пазіцыю пасля ціску расійскіх уладаў, піша Reuters са спасылкай на ўнутраны дакумент кампаніі.

Раней кампанія часова мяняла сваю палітыку ў асвятленні расійскай агрэсіі ва Украіне. Карыстальнікам Украіны, Расіі і Польшчы дазвалялася выказваць сваё абурэнне расійскай вайной і жадаць смерці Пуціну, Лукашэнку і расійскім войскам. 

У той жа дзень улады Расіі пачалі крымінальную справу супраць сацсетак, а потым заблакавалі Instagram на тэрыторыі краіны.

Кіраўнік аддзела знешніх сувязяў Нік Клег пракаментаваў новыя змены ў палітыцы кампаніі: "Мы звужаем фокус, каб растлумачыць у нашых указаннях, што мы не будзем заахвочваць і трываць заклікі да гвалту супраць расіян у цэлым... Гэта цяжкае рашэнне. Падзеі ва Украіне хутка развіваюцца. Мы стараемся прадумаць усе наступствы і пастаянна пераглядаем нашы рэкамендацыі, бо кантэкст пастаянна мяняецца".

Таксама прадстаўнікі Meta заявілі, што яны выступаюць супраць русафобіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі