У фестывалю "Парадак слоў" непарадак з пляцоўкамі
З 31 ліпеня па 3 жніўня ў Мінску адбудзецца трэці міжнародны фестываль паэзіі "Парадак слоў". Міжнароднасць дасягаецца ўдзелам паэтаў з Беларусі, Украіны ды Расіі. Другі год запар у "Парадку слоў" узнікаюць праблемы з пляцоўкамі для выступаў – уладальнікаў памяшканняў пужае палітычны фактар. Але арганізатар мерапрыемства з расійскага боку Андрэй Новікаў распавёў Еўрарадыё, што "Парадак слоў" —
не палітычны, а паэтычны фестываль. Андрэй Новікаў: Фестываль праводзіцца ў трэці раз. Ён будзе трохмоўным: беларуская, руская і украінская мовы. Апошнія два гады ўзнікаюць цяжкасці з пляцоўкамі для выступаў. У мінулым годзе Дом літаратараў нам адмовіў, у гэтым — сарваліся дзве пляцоўкі. Нам сказалі, маўляў, невядома, каго вы нам прывязеце, хто будзе выступаць, а палітыкі мы не жадаем. У іншых краінах падобных праблем няма. "Парадак слоў" – гэта не палітычны фестываль.
З беларускага боку "Парадак слоў" курыруе паэт Ягор Бабій. У інтэрв’ю Еўрарадыё Ягор кажа, што ў гэты раз у праграме фестывалю будзе шырэй прадстаўлена "старая беларуская гвардыя": Уладзімір Арлоў, Ігар Бабкоў, Леанід Дранько-Майсюк. 35-гадовы Андрэй Хадановіч таксама трапіў у "старую гвардыю". Ганарараў выступоўцы не атрымаюць. Але Ягор Бабій спадзяецца, што замест гэтага яны атрымаюць асалоду.
Ягор Бабій: Мы жадаем шырэй прадставіць "старую беларускую гвардыю": Ігара Бабкова, Андрэя Хадановіча, Леаніда Дранько-Майсюка, Уладзіміра Арлова. Я спадзяюся, што яны атрымаюць асалоду ад чытанняў, таму што ганарары за выступы не прадугледжаныя.
Адкрыццё фестывалю адбудзецца 31 ліпеня ў музеі Максіма Багдановіча (Мінск, Траецкае прадмесце, вул. Багдановіча 7А) а 18 гадзіне.
На фота – маладыя беларускія літаратары каля мінскага музея М. Багдановіча. Аўтар – Сяржук Голік.
31 ліпеня – 03 жніўня 2008 г.
31 ліпеня (чацвер)
Музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7А)
18.00 – 18.15 – Адкрыццё Трэцяга міжнароднага фестывалю паэзіі «Парадак слоў», выступы арганізатараў фестывалю.
18.15 – 21.00 – Вечар беларускай і рускай паэзіі: Алесь Разанаў (Мінск-Германія),
Вольга Ермалаева (Масква), Андрэй Хадановiч (Мінск), Дзмітрый Строцаў (Мінск), Аляксандр Кабанаў (Кіев), Яўген Чыгрын (Масква), Вiктар Жыбуль (Мінск), Вера Бурлак (Мінск), Вiктар Шалкевiч (Гродно) і інш.
01 жніўня (пятніца)
Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)
17.00 – 20.00 – Вечер беларускай паэзіі: Уладзімір Арлоў, Марыйка Мартысевіч, Зміцер Вішнёў, Віка Трэнас, Сяргей Прылуцкі, Андрэй Адамовіч, Віталь Рыжкоў, Георгій Бартош, Ігар Бабкоў, Леанід Дранько-Майсюк, Арцём Кавалеўскі, Зміцер Плян, Таццяна Нілава, Вальжына Морт, Анка Упала, Вольга Гапеева, Анатоль Івашчанка. У рамках мерапрыемства адбудзецца прэзентацыя паэтычных кніг Арцёма Кавалеўскага “Аддаленасць і адданасць” і Таццяны Нілавай “Готыка тонкіх падманаў”.
Фальварак «Добрыя мыслі» (вул. Магілеўская, 12)
20.00 – 23.00 – Першы беларускі СЛЭМ. Спіс удзельнікаў удакладняецца. Пераможцу чакае прыз ад часопіса Спецыяльный прыз пераможку падрыхтаваны часопісам культурнага супраціву «ШО» (Кіеў, галоўны рэдактар – Аляксандр Кабанаў). Вядучы – Андрэй Хадановіч.
02 жніўня (субота)

12.00 – 13.30 – Прэзентацыя праэкта «Літаратурнае радыё» (www.litradio.ru). Выступаюць паэты Аляксандр Пераверзін (Масква), Сяргей Шабуцкі (Масква), Віталь Рыжкоў (Магілёў), Марыйка Мартысевіч (Мінск) і інш. Куратар – Дзяніс Сібельдзін (Масква).
13.45 – 15.30 – Прэзентацыя Міжнароднага літаратурнага фестывалю імя. М. А. Валошына і Валошынскай літаратурнай прэміі. Выступаюць Вольга Ермалаева (Масква), Яўген Чыгрын (Масква), Ганна Шаўчэнка (Масква) і інш. Куратар – Андрэй Каровін (Масква).
15.45 – 17.30 – Прэзентацыя Міжнароднага фестывалю паэзіі «Кіеўскія лавры» і часопіса культурнага супраціву «ШО». Спіс выступоўцаў удакладняецца. Куратар – Аляксандр Кабанаў (Кіеў).

16.00 – 18.00 – Музычна-паэтычны праэкт маладых беларускіх аўтараў. Куратар – Віка Трэнас (Мінск).
1. Аўтары выдавецтва «Галіяфы» (куратары Зміцер Вішнёў і Міхась Башура). Удзельнічаюць: Міхась Башура, Віктар Лупасін, Юрась Барысевіч, Ілля Сін, Аляксей Талстоў, Інэса Кур’ян.
2. Выступ беларускіх бардаў (куратар Алесь Камоцкі). Удзельнічаюць: Алесь Камоцкі, Наталля Пушкарова, Павел Кузіч, Андрэй Касцень, Юрый Несцярэнка.
3. Аўтары і сябры часопіса «Маладосць» (куратар Віка Тренас). Удзельнічаюць: Юлія Новік, Аня Федарук, Адам Шостак, Мікола Кандратаў, Рагнед Малахоўскі, Ірына Хадарэнка, Валерыя Кустава.
03 жніўня (нядзеля)
Фальварак «Добрыя мыслі» (вул. Магілёўская, 12)
12.00 – 13.30 – Прэзентацыя Міжнароднага фестывалю паэзіі «ЛІТАРАТЭРРА» і літаратурнага партала «Літаратерра» (www.literaterra.ru). Спіс выступоўцаў удакладняецца. Куратар – Арсеній Ганчукоў (Ніжні Ноўгарад – Масква).
13.45 – 14.45 – Прэзентацыя Ташкенцкага міжнароднага фестывалю паэзіі і альманаха «Малый шёлковый путь». Выступаюць Санджар Янышаў (Ташкент-Масква), Вадзім Муратханаў (Ташкент-Масква), Андрэй Новікаў (Масква). Куратар – Санджар Янышаў.
15.00 – 17.00 – Вечар аўтараў ЛІТО.Беларусь. Спіс выступоўцаў удакладняецца. Куратар – Георгій Бартош (Мінск).
17.00 – 18.00 – Закрыццё Трэцяга міжнароднага фестывалю паэзіі «Парадак слоў». Выступаюць Валянцін Акудовіч (Мінск), Міхал Анемпадыстаў (Мінск) і інш.

Праграма фестывалю

УВАХОД НА ЎСЕ МЕРАПРЫЕМСТВЫ ВОЛЬНЫ