У фінале футбольнага Кубка Беларусі згуляюць брэсцкае “Дынама” і “Шахцёр”
У фінале футбольнага Кубка Беларусі згуляюць брэсцкае “Дынама” і “Шахцёр”. Матч пройдзе 28 траўня ў Гродне.
У сераду салігорскі “Шахцёр” згуляў унічыю 1:1 са “Слуцкам” (першы матч — 2:1), а брэсцкае “Дынама” на “Барысаў-Арэне” (прысутнічала 4618 заўзятараў) прайграла БАТЭ — 0:1 (першы матч дынамаўцы выйгралі з лікам 2:0). У сённяшнім паядынку адзіны гол на 64-й хвіліне забіў Іваніч.