У Ганцавічах пахавалі мужчыну, якога забіў міліцыянт ва Ўкраіне

У Ганцавічах пахавалі 48-гадовага Мікалая Д., які загінуў ва Ўкраіне падчас спробы абрабавання ювелірнай крамы.  Здарэнне адбылося ў пачатку траўня ў горадзе Крывы Рог (Днепрапятроўская вобласць). Ганцаўчанін са сваім памочнікам зайшоў у ювелірную краму "Залатое Руно", звязаў прадавачку і пачаў збіраць "здабычу". Аднак спрацавала сігналізацыя і на месца прыехала міліцыя. Рабаўнікі спрабавалі вырвацца з памяшкання і нават адабраць пісталет у аднаго з праваахоўнікаў. Міліцыянт у адказ пачаў страляць і смяротна параніў аднаго з мужчынаў, іншы ўцёк.

Як піша газета "Ганцавіцкі час", у час пахавання забітага яго крымінальнае мінулае не згадвалі — гаварылі пра яго добрыя чалавечыя якасці.

Глядзі таксама: Ва Ўкраіне міліцыянт застрэліў рабаўніка з Беларусі

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі