У “газавай вайне” Расіі і Ўкраіны прайгралі абодва бакі
Эксперты сцвярджаюць, што газавы кантракт аказаўся не такім выгадным для Ўкраіны, як казала Цімашэнка. А Расія ў будучыні рызыкуе страціць пакупнікоў. Чарговая “газавая вайна” скончылася. Расіі і Ўкраіне ўдалося дамовіцца. Але, нягледзячы на гэта, абедзве краіны засталіся ў пройгрышы. Такое меркаванне ў размове з Еўрарадыё выказаў палітычны аглядальнік украінскага “Камерсанта” Сяргей Сідарэнка.
“Я б сказаў, што найперш прайграла Ўкраіна. Расія таксама, але і Ўкраіна. Мусіць таму што кантракты былі складзеныя на ўмовах не зусім выгадных для Ўкраіны.
Так, першы год мы будзем атрымліваць газ са зніжкай 20% а пасля гэтага будзем плаціць больш на адсоткаў 10-20, чым суседнія еўрапейскія краіны. Гэта значыць выгада, пра якую сёння кажа Юлія Цімашэнка, сумнеўная. Я б не стаў настолькі выразна сцвярджаць, што гэты кантракт для Ўкраіны карысны і выгадны.
Ну, і натуральна Расія прайграла ў стратэгіі ў тым плане, што ў наступным годзе Еўрасаюз будзе купляць усё менш і менш расійскага газу. Еўрасаюз пераканаўся ў тым, што трэба шукаць іншыя шляхі закупак энерганосьбітаў”.
Дзмітрый Бутрын, загадчык аддзела эканамічнай палітыкі газеты “Коммерсантъ”, наадварот лічыць, што эканамічна абедзве краіны выйгралі, бо рэжым фіксаваных заніжаных тарыфаў на газ, што прапаноўвалася першапачаткова, значна падрывае канкурэнтаздольнасць эканомікі краіны.
А вось палітычна – і Расія і Украіна засталіся ў пройгрышы, страціўшы сваю рэпутацыю.
“Цяпер Еўропа выдатна разумее, што Ўкраіна — гэта транзіцёр з ненадзейнай інфраструктурай паставак, у якой адбываецца чорт ведае што з кіраваннем кампаній, што кампанія “Нафтагаз Украіна” кіруецца не зыходзячы з камерцыйных меркаванняў, а зыходзячы і з палітычных.
Гэта вядома істотная страта іміджу, істотныя праблемы з будучымі кантрактамі, гэта павелічэнне кошту страховак на любыя здзелкі з Украінай. “Газпрам” страціў не менш. Кансалідаванае меркаванне ўсіх еўрапейскіх спажыўцоў прыкладна гучыць наступным чынам: сусветная кампанія такога памеру як “Газпрам” не можа дазволіць сабе трапіць па якіх заўгодна прычынах у такую сітуацыю, пры якой яна спыняе пастаўкі.
У такой кампаніі павінен быць дастатковы набор палітычных, эканамічных, культурных, якіх заўгодна рычагоў, для таго, каб не дапускаць такой сітуацыі”.
На думку Бутрына, і Расія, і Україна, і Еўрасаюз, прынамсі, да канца года яшчэ будуць заўважаць у розных сферах вынікі гэтага канфлікту.
Фота: censor.net.ua