У Гомелі хочуць правесці "Марш недармаедаў — раззлаваных беларусаў"

У Гомелі хочуць правесці "Марш недармаедаў — раззлаваных беларусаў"

Гомельскія апазіцыянеры падалі ў гарвыканкам заяўку на правядзенне "Маршу недармаедаў — раззлаваных беларусаў". Ініцыятарамі масавага мерапрыемства, якое запланавана правесці ў Гомелі 19 лютага па вуліцы Савецкай, выступілі рэгіянальныя структуры Аб'яднанай грамадзянскай партыі, Беларускай партыі левых "Справядлівы свет", аргкамітэта па стварэнні партыі "БХД", прадстаўнікі Беларускага нацыянальнага кангрэса, іншыя рухі і ініцыятывы, паведамляе БелаПАН.

Арганізатары кажуць, што мэта акцыі — прыцягнуць увагу грамадзян да праблемы прымусовай працы, незаконнага пераследу непрацуючых грамадзян, дыскрымінацыйнага і антыканстытуцыйнага дэкрэта кіраўніка дзяржавы № 3 "Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства". У абласным цэнтры збіраюцца подпісы за яго адмену.

Як вядома, апазіцыйныя і дэмакратычна настроеныя партыі і арганізацыі ў Мінску і рэгіёнах пачалі розныя кампаніі за адмену дэкрэта "аб дармаедах". 17 лютага ў сталіцы плануецца "Марш раззлаваных беларусаў" супраць незаконных пабораў уладаў. Апазіцыя таксама збіраецца правесці ў Мінску 15 сакавіка, у Дзень Канстытуцыі, вулічную акцыю з удзелам грамадзян, прызнаных плацельшчыкамі збору на фінансаванне дзяржвыдаткаў, — "Марш недармаедаў".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі