У Гомелі міліцэйскі аўтамабіль патрапіў у аварыю і перакуліўся
Міліцэйскі аўтамабіль перакуліўся ў Гомелі
У суботу, 23 верасня, каля 16:00 у Гомелі патрапіў у аварыю і перакуліўся міліцэйскі аўтамабіль. ДТЗ адбылося ў дварах паміж Усходнім абходам і вуліцай Мазурава, піша "ЧП Гомель".
Па папярэдняй інфармацыі, легкавік выязджаў з дваровай тэрыторыі і не прапусціў аўтамабіль міліцыі, які ехаў у гэты момант па галоўнай дарозе. Праз сутыкненне міліцэйская "Шэўрале" завалілася на бок.
У супрацоўнікаў ведамства атрымалася выбрацца самастойна. Яны не атрымалі сур'ёзных траўм.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.