У Гомелі ў беларускай чыгункі скралі амаль 800 тысяч долараў

Крымінальную справу аб крадзяжы амаль 800 тысяч долараў (1,7 млрд рублёў) будзе разглядаць суд Савецкага раёна Гомеля. Туды яе накіравала Генеральная пракуратура. Як паведамляе "Інтэрфакс", у крадзяжы абвінавачваецца шэраг працаўнікоў таварыства з абмежаванай адказнасцю "Глория С" і мясцовага лакаматыўнага дэпо.

У Генпракуратуры адзначылі, што гэтыя людзі ў 2003-2006 гадах "у складзе арганізаванай групы" заключалі фіктыўныя дамовы камісіі на рамонт гідраперадачаў дызель-цягнікоў і такім чынам завалодалі буйной сумай грошай, якія належаць транспартнаму прадпрыемству "Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі".

З абвінавачваных збіраюцца спагнаць усе скрадзеныя грошы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі