У Гомелі затрыманы моладзевы актывіст Андрэй Цянюта

Учора ў Гомелі міліцыянты затрымалі моладзевага актывіста Андрэя Цянюту. Ён распаўсюджваў каля ўваходу ва універсітэт улёткі з інфармацыяй пра адлічэнне студэнта матэматычнага факультэта грамадскага і палітычнага актывіста Змітра Жалезнічэнкі. Нагадаем, апошні быў адлічаны 7 верасня з 3-га курса "з сістэматычным парушэннем правілаў унутранага распарадку універсітэта". Аднак сам адлічаны ўпэўнены, што прычынай гэтаму паслужыла яго актыўная грамадская дзейнасць — Зміцер з'яўляецца намеснікам старшыні грамадскай краязнаўчай арганізацыі "Талака" і намеснікам старшыні рэгіянальнай арганізацыі "Моладзь БНФ". Цяпер ён спрабуе аспрэчыць сваё адлічэнне.

На затрыманага склалі два адміністрацыйныя пратаколы — аб расклейванні інфармацыйных матэрыялаў у неналежных месцах і аб хуліганстве (за нецэнзурную лаянку ў грамадскім месцы).

Цянута памешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання, дзе прабудзе да суда, прызначанага на 17 верасня. У апорным пункце былі таксама затрыманы Зміцер Жалезнічэнка і Мікалай Бянько, якія прыйшлі туды падтрымаць сябра, аднак неўзабаве іх адпусцілі.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі