У Гомельскай вобласці правядуць мабілізацыйныя вучэнні
У Гомельскай вобласці рыхтуюцца мабілізацыйныя вучэнні з ваенкаматамі і арганізацыямі Узброеных сілаў, якія размяшчаюцца ў вобласці. Пра гэта паведаміла газета Добрушскага райвыканкаму.
Вучэнні пройдуць з 22 чэрвеня да 1 ліпеня. Падчас іх будзе абмежаваны рух па некаторых вуліцах і тэрыторыях, што прылягаюць да вайсковых аб’ектаў. На стрэльбішчах пройдуць мерапрыемствы агнявой падрыхтоўкі.
У Добрушскім раёне, як піша газета, у ваенкамаце, грамадска-культурным цэнтры, раённым цэнтры дадатковай адукацыі, вытворчым участку аўтапарку №6 будзе ўведзены прапускны рэжым. Там з'явяцца патрулі з ўзброеных супрацоўнікаў.
Стральбы правядуць у раёне вёскі Жгунская Буда. У Гомелі яны адбудуцца ў ахоўнай зоне на тэрыторыі мясцовага хімзавода.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.