У Гродне можа з’явіцца беларускі клас

Пра гэта Еўрарадыё паведаміў старшыня Таварыства беларускай мовы Алег Трусаў.  Ці прыме клас беларускамоўных школьнікаў, стане вядома 1 верасня. Старшыня ТБМ нагадаў, што колькасць беларускамоўных школьнікаў пастаянна змяншчаецца. Як прыклад ён прывёў закрыццё беларускіх школак на вёсцы.

Трусаў: "Зараз спрабуем адкрыць беларускамоўны клас у Гродне. Пакуль не вядома, адкрыем ці не. Першага верасня будзе вядома. У гэтым годзе зачынілася блізу 100 беларускамоўных школ. Маніторынг вельмі сумны. Замест таго, каб адчыняць класы, зачыняюць цэлыя школы на вёсках, бо там людзей няма".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі