У Гродне прайшоў "жоўта-зялёны марш" (фота)

У падтрымку футбольнага клуба "Нёман" гродзенскія фанаты зладзілі гучнае шэсце ад Савецкай плошчы да стадыёна. Нагадаем, у суботу ў апошнім матчы чэмпіянату Беларусі "Нёману" для захавання месца ў вышэйшай лізе дастаткова было згуляць унічыю з “Віцебскам”.

Каля 100 маладых людзей у жоўта-зялёных шаліках скандавалі “Толькі “Нёман”! Толькі Гродна!” і гучна пляскалі ў далоні. Арганізаванай калонай у суправаджэнні міліцыянтаў фанаты рушылі па цэнтральных вуліцах горада.

Размаўляць з нешматлікімі журналістамі арганізатары маршу адмаўляліся. Напярэдадні на сваім сайце яны парэкамендавалі “пазбягаць даваць інтэрв’ю СМІ”, каб не дапусціць ператварэння маршу фанацкай падтрымкі ў палітычную акцыю.

У выніку, "Нёман" атрымаў перамогу з лікам 3:0.






Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі