У Гродне пушкініст пабіў жонку: яна не ведала, хто такая Ганна Керн
Тры гады ўмоўна атрымаў 74-гадовы гродзенец, які збіваў сваю 67-гадовую грамадзянскую жонку.
Яны пражылі разам амаль трыццаць гадоў, з іх усяго тры - пад адным дахам. З большага гэта быў так званы “гасцявы шлюб”: жанчына і мужчына разам вялі гаспадарку. Спачатку муж крытыкаваў жонку за тое, што яна кепска гатуе, пасля стаў абвінавачваць у непісьменнасці.
Высветлілася, што жанчына лічыла: Керн - гэта дзявочае прозвішча Ганны Карэнінай. Тут душа пушкініста не вытрымала, і ён пачаў збіваць сяброўку. Ад удараў нагамі парвалася селязёнка. “Хуткую” выклікала паштарка, якая выпадкова зайшла ў хату. Пацярпелая сцвярджала, што ўпала з крэсла.