У Гродне разам з моладзю будынкі “вартуюць” і міліцыянты

29 траўня ў Гродне прайшла чарговая акцыя ў абарону Старой часткі горада. Падрабязнасці распавядае наш гродзенскі карэспандэнт: “Акцыя прайшла нягледзячы на супрацьдзеянне праваахоўных органаў, які яшчэ загадзя пачалі сваё “дзяжурства” каля будынка Старога Млына. Але моладзь была падрыхтаваная да такіх дзеянняў міліцыі, – адзначыў адзін з актывістаў кампаніі па выратаванню Гродна Алесь Залеўскі.
Таму ў апошні момант акцыя была перанесена да Флігеля Тызенгаўза – будынка 18 стагоддзя, які знаходзіцца каля цэнтральнай плошчы горада. Моладзь вывесіла на флігелі расцяжку “Стоп Вандалы”, а таксама раздавала мінакам улёткі. Пад час акцыі ніто затрыманы не быў.
Зміцер Цвіеквіч, Еўрарадыё, Гродна”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі