У Гродне рыхтуюць мясцовы реферэндум

У Гродна рыхтуюцца да арганізацыі мясцовага рэферэндума па пытаннях рэканструкцыі Старой часткі горада. Падрабязнасці ў рэпартажы нашага гродзенскага карэспандэнта Алеся Залеўскага.

“Гродзенская інтэлігенцыя сёння выступіла з заявай аб стварэнні ініцыятыўнай групы па арганізацыі мясцовага рэферэндума. Па словах ініцыятараў, на ім будуць узнятыя пытанні “рэканструкцыі” старой часткі горада. Ужо рыхтуюцца адпаведныя паперы да ўладаў для рэгістрацыі ініцыятыўнай групы па збору подпісаў.


Ініцыятарамі рэферэндуму выступаюць вядомыя гісторыкі, літаратары, грамадскія дзеячы і палітыкі Гродна. Як адзначыў адзін з ініцыятараў рэферэндума, вядомы журналіст Павал Мажэйка, ужо даўно наспела сітуацыя для правядзення шырокага абмеркавання “рэканструкцыі”. Тым больш дзеля гэтых мэтаў гатовыя кансалідавацца культурныя, грамадскія і палітычныя сілы горада.


Зміцер Цвікевіч, Еўрарадыё, Гродна”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі