У Гродне забаранілі акцыю веласіпедыстаў

Супрацоўнікі  гродзенскай дзяржаўтаінспекцыі забаранілі  правядзенне чарговай акцыі  "Крытычнай масы"”- групавога праезду на веласіпедах па вуліцах горада з мэтай прапаганды здаровага ладу жыцця і раўнапраўя паміж кіроўцамі і веласіпедыстамі. Каля 70 аматараў актыўнага адпачынку былі спыненыя супрацоўнікамі ДАІ і не здолелі скончыць  18-ці кіламетровы маршрут.  "Крытычная маса" праводзіцца ў апошнюю пятніцу месяца у больш чым 200 гарадах свету і мае на мэце паказаць экалагічныя і сацыяльныя перавагі веласіпеднага транспарту і дамагацца інфраструктуры для веласіпедыстаў. Гродна - адзіны  горад, дзе сёлетняя "Крытычная маса" была забароненая.

Ул.Інф.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі