У Гродне збіраюць подпісы ў пракуратуру

У Гродне распачалася акцыя па збору подпісаў пад заявай у абласную пракуратуру з нагоды “рэканструкцыі” старой часткі горада.  У заяве ўзгадваецца аб парушэнні шматлікіх законаў Рэспублікі Беларусь. У асноўным парушэнні звязаныя з аховай гісторыка-культурнай спадчыны, а таксама немэтавага выкарыстання сродкаў.

Па словах арганізатараў акцыі, ад часу, калі ўлады праводзяць “аднаўленчыя” працы старой Гародні, назбіралася багата фактаў парушэння законаў, якія пацверджваюцца шматлікімі актамі.

Таксама арганізатары зазначаюць, што заява ў пракуратуру — гэта толькі частка агульнай кампаніі па выратаванні старой часткі гораду.

Зміцер Цвікевіч, Еўрарадыё, Гродна 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі