У Хіта Лэджэра з'явіцца лічбавы двайнік

Для фантастычнага фільма The Imaginarium of Doctor Parnassus будзе створаны двайнік Хіта Лэджэра.  Гэта неабходна, каб скончыць здымкі стужкі, лёс якой знаходзіцца пад пагрозай з-за смерці Лэджэра. Такое рашэнне было прынятае рэжысёрам стужкі Тэры Гіліям.

Нагадаю, што 28-гадовы Хіт Лэджэр быў знойдзены мёртвым у сваёй кватэры ў Нью-Ёрку 22 студзеня.

Раней паведамлялася, што прадзюсары праекту, кошт якога складае 30 мільёнаў долараў, вылучылі сродкі на здымкі карціны з умовай, што Лэджэр возьме ў ёй удзел.

Першы этап здымак The Imaginarium of Doctor Parnassus скончыўся ў Лондане 19 студзеня, пасля чаго здымачная група павінна была пераехаць у Ванкувер, дзе праца над карцінай павінна была працягвацца з 28 студзеня да сакавіка.

Тым часам 27-гадовая Мішэль Уільямс, каханая Хіта Лэджэра, з якой ён растаўся незадоўга да сваёй смерці, не можа ачуняць і вярнуцца да здымак. Таму стваральнікі кінастужкі Blue Valentine, у якой Уільямс павінна выканаць галоўную ролю, прыпынілі здымкі.

Мішэль Уільямс і Хіт Лэджэр пражылі разам 3 гады. Афіцыйна іх адносіны не былі зарэгістраваныя. За час сумеснага жыцця ў іх нарадзілася дачка Мацільда.

Хіт Лэджэр вядомы ролямі ў фільмах "Гарбатая гара", "Патрыёт", "Гісторыя рыцара", "Браты Грым", "Казанова", "Чатыры пяры", "Баль монстраў" і іншых.

У 2008 годзе чакаецца выхад працягу сагі пра Бэтмэна (Бэтмен: Цёмны Рыцар), у якім Леджер згуляў Джокера.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі