У калгасе Свіслацкага раёна пракуроры знайшлі 20 тон збожжа леташняга ўраджаю
Органамі пракуратуры падчас уборачнай кампаніі праводзяць наглядныя мерапрыемствы па сельскагаспадарчых прадпрыемствах. Іх мэта, як паведамляе сайт Генпракуратуры, — забяспечыць захаванасць дзяржаўнай уласнасці і грамадскай бяспекі падчас сельскагаспадарчых работ.
Асаблівая ўвага надаецца прафілактыцы правапарушэнняў, выкананню тэхнічных нормаў і рэгламентаў уборкі, транспартаванню і захоўванню ўраджаю і г.д.
Падчас такіх праверак пракурорскія работнікі вынеслі кіраўнікам сельгаспрадпрыемстваў больш за 130 прадпісанняў аб неадкладным прывядзенні тэхнікі ў прыдатны для выкарыстання стан.
А ў Свіслацкім раёне пракуратура выявіла каля 20 тон схаванага збожжа леташняга ўраджаю. Цяпер наглядныя органы зладзілі праверку ў рамках крымінальна-працэсуальнага заканадаўства.