У Камянецкім раёне гарэў млын, пабудаваны ў XIX стагоддзі (фота)
Здарэнне адбылося ўвечары ў чацвер, 15 жніўня, у вёсцы Воўчын.
Як паведамляе прэс-служба МНС, агнём быў знішчаны дах, драўляныя сцены другога паверху. Пажар выратавальнікі ліквідавалі за 14 хвілін.
Пацярпелых няма, прычына пажару высвятляецца. Будынак былога млына 1890 года пабудовы не эксплуатаваўся 28 гадоў. Доступ туды быў абмежаваны, а ўваходныя дзверы зачыненыя на замок.
Фота — mchs.gov.by