У кардынала Свёнтэка зноў праблемы са здароўем
На мінулым тыдні кардынал перажыў паўторны пералом косткі сцягна і чарговую аперацыю.
А 18 сакавіка ў мінскай архікатэдры ў часе святой імшы і крыжовага шляху прайшла малітва аб здароўі кардынала Казіміра Свёнтка, паведамляе “Наша ніва”.
Ксёндз-кардынал Казімір Свёнтак, арцыбіскуп, мітрапаліт Мінска-Магілёўскі на пенсіі, апостальскі адміністратар Пінскай дыяцэзіі 19 траўня 2010 года зламаў шыйку левага сцягна. Найстарэйшаму іерарху каталіцкага касцёла Беларусі была праведзена аперацыя ў Мінску. У верасні кардыналу была зроблена паўторная аперацыя ў Любліне. І да студзеня 2011 года ён знаходзіўся на рэабілітацыі ў Польшчы.