У кастрычніку ў Лондане запрацуе прадстаўніцтва Банка развіцця

Беларускі Банк развіцця плануе “ўмацаваць свае пазіцыі на міжнародным фінансавым рынку” праз адкрыццё свайго прадстаўніцтва ў Лондане, паведамляе ej.by.

Да канца трэцяга квартала бягучага года лонданскае прадстаўніцтва будзе функцыянаваць у поўным рэжыме.

Банк развіцця быў створаны ў 2011 годзе. Асноўная мэта банка - фінансавая падтрымка дзяржпраграм і сацыяльна значных інвестыцыйных праектаў. У траўні 2015 Банкам развіцця быў прыцягнуты сіндыкаваны крэдыт на суму 118 млн еўра.

Фота: ais.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі