Брата Міхаіла Саакашвілі хочуць дэпартаваць з Украіны

Брата Міхаіла Саакашвілі хочуць дэпартаваць з Украіны

У Кіеве сёння раніцай быў затрыманы брат экс-прэзідэнта Грузіі і былога губернатара Адэскай вобласці Міхаіла Саакашвілі. Супрацоўнікі ўкраінскай паліцыі адвезлі Давіда Саакашвілі ў Дзяржаўную міграцыйную службу. Украінскія ўлады сцвярджаюць, што з юрыдычнага пункту гледжання гэта не было затрыманнем: паліцыя ажыццявіла дастаўку грамадзяніна Грузіі ў органы міграцыйнай службы, паведамляюць украінскія СМІ.

Паводле дадзеных МУС Украіны, дазвол на пражыванне для Давіда Саакашвілі быў ануляваны яшчэ ў сакавіку, бо раней яго пазбавілі дазволу працаваць у краіне. У ведамстве сцвярджаюць, што ён быў праінфармаваны пра адсутнасць падставаў для пражывання ва Украіне, але не выехаў адтуль.

Пазней Давід Сааакашвілі быў адпушчаны з аддзялення міграцыйнай службы. Цяпер вырашаецца пытанне з прызначэннем штрафу і тэрмінам, у які ён павінен выехаць з Украіны.

Яго брат Міхаіл Саакашвілі быў пазбаўлены ўкраінскага грамадзянства ў ліпені гэтага года. Нагодай для гэтага стала “падача ілжывых звестак пры атрыманні пашпарта”. Экс-прэзідэнт Грузіі называе гэты крок палітычнай расправай.

Цяпер ён знаходзіцца ў Польшчы і заяўляе пра свой намер вярнуцца ва Украіну, каб “мабілізаваць людзей на пратэст”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі