У Кіеве заявілі, што Беларусь цалкам падыгрывае Маскве

У Кіеве заявілі, што Беларусь цалкам падыгрывае Маскве

Віцэ-спікер Вярхоўнай Рады Украіны Ірына Герашчанка падтрымала прапанову ўкраінскага пастаяннага прадстаўніка пры ААН Уладзіміра Ельчанкі аб пераносе перамоў трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні канфлікту на Данбасе з Мінска. На сваёй старонцы ў  Facebook яна нагадала, што ўжо даўно прытрымліваецца такога меркавання, неаднаразова публічна абуралася "галасаваннямі Беларусі ў ААН па ўсіх пытаннях, якія тычацца Украіны, акупаваных Крыма і Данбаса".

"Спасылка на нейтральны статус Беларусі не вытрымлівае ніякай крытыкі, так як нейтральныя краіны... устрымаліся... Гэта не нейтральная пазіцыя. Гэта поўнае падыгрыванне Маскве. І такая пазіцыя цалкам супярэчыць статусу краіны, якая з'яўляецца пляцоўкай мірных перамоў па ўрэгуляванні сітуацыі на Данбасе", — піша Ірына Герашчанка.

Як вядома, Герашчанка — упаўнаважаны прадстаўнік прэзідэнта Пятра Парашэнкі па мірным урэгуляванні канфлікта на Данбасе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі