У кіраўніцтва гродзенскага футбола прыйдуць пракурор і журналіст
Сёння ў Гродна на стадыёне "Нёман" прайшла канферэнцыя з удзелам прадстаўнікоў спартовай грамадскасці, на якой былі прынятыя важныя кадравыя рашэнні. Новым старшынём футбольнага клуба "Нёман" прызначаны журналіст тэлерадыёкампаніі "Гродна" Дзяніс Курчэўскі.
Як адзначае сайт s13, гэта прызначэнне можна параўнаць з рэвалюцыйным рашэннем, прынятым у летась кіраўніцтвам футбольнага клуба "Гомель". Пасля вылету "Гомеля" ў Першую лігу ў дырэктары быў запрошаны мадэратар афіцыйнага форуму каманды Яўген Пабалавец. З яго прыходам ажыў сайт клуба, запрацавалі блогі трэнераў "асновы" і "дубля", пачалі ладзіць прэзентацыі гульцоў па традыцыях еўрапейскіх каманд.
На канферэнцыі было абвешчана і аб змене старшыні абласной федэрацыі футбола. Новым кіраўніком прызначаны пракурор Гродзенскай вобласці Віктар Марозаў.