У Клайпедзе пачынаецца разгрузка танкера з венесуэльскай нафтай
У порт Клайпеды прыбыў танкер з венесуэльскай нафтай для Беларусі. Гэта эксперыментальная партыя нафты, дастаўленая ў Клайпедскі порт. Дамоўленасцей пра далейшыя пастаўкі з беларускім бокам пакуль няма.
Як паведамляе БелаПАН, сёння ў першай палове дня пачнецца разгрузка. Прыкладна 80 тысяч тон нафты будзе перагружана ў рэзервуары, а затым у цыстэрны, якія чыгункай адправяцца на Наваполацкі нафтаперапрацоўчы завод "Нафтан".
Нагадаем, пагадненне аб пастаўках у Беларусь нафты з Венесуэлы было падпісана ў сакавіку 2010 года. Да красавіка 2011 года павінна быць пастаўлена 4 млн. тон сыравіны. Пастаўкі пачаліся ў траўні і вядуцца пераважна цераз порт Адэсы, адкуль чыгункай нафта дастаўляецца на Мазырскі НПЗ. У ліпені — таксама ў якасці эксперыменту — танкер з Венесуэлы прыбыў у эстонскі порт Мууга. Гэта партыя была пастаўлена на перапрацоўку на "Нафтан".
Спецыялісты звяртаюць увагу на тое, што маршрут перавозкі сыравіны чыгункай з краін Балтыі ў Наваполацк значна карацейшы, чым з Украіны ў Мазыр.