У Кобрыне банкамат выдаў старыя недэнамінаваныя “дваццаткі”

У Кобрыне банкамат выдаў старыя недэнамінаваныя “дваццаткі”

Жыхарка Кобрына спрабавала зняць у банкамаце са сваёй карткі 100 рублёў, але апарат выдаў ёй старыя недэнамінаваныя “дваццаткі”, якія даўно выйшлі з абарачэння. Агульная сума ў пераліку на “новыя” грошы атрымалася смешная — 1 капейка.

Як піша TUT.by, жанчына здымала грошы ў банкамаце “Беларусбанка”. Пры гэтым сістэма спісала з рахунка 100 рублёў. Тады давялося звярнуцца ў банк, каб замяніць грошы. Высветлілася, што яна стала не адзінай кліенткай, якой апарат выдаў старыя купюры.

Жанчына вымушаная была патраціць шмат часу, пакуль напісала заяву на замену грошай. Прычым купюры ёй памянялі не адразу.

Пазней высветлілася, што арганізацыя, якая абслугоўвае банкаматы, выкарыстоўвае купюры ўзору 2000 года для рэгламентных працаў і закладвае іх у тэставыя касеты. 21 снежня адбыўся збой у працы апарата, таму кліенты памылкова атрымалі недэнамінаваныя грошы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі