У "Кодэксе этыкі правайдэра" згадаюць правы чалавека

Асацыяцыя “Белінфакам” падрыхтавала праект “Кодэкс этычных паводзін тэлекамунікацыйных кампаній”. Праект накіраваны на ўдасканаленне адносін паміж тэлелекамунікацыйнымі кампаніямі, заснаваных на прынцыпах добрасумленнай канкурэнцыі, этычнай рэкламы ды інш. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў выканаўчы дырэктар асацыяцыі Ўладзімір Стаўскі. Стаўскі: “У гэтым праекце мы адлюстравалі і некаторыя пункты глабальнай дамоўленасці. Што датычыць пытанняў правоў чалавека, працоўных адносін”.

Стаўскі адзначыў, што асобныя саюзы і асацыяцыі ўжо маюць такія кодэксы. Такі досвед даўно ёсць у іншых краінах. Праект мае пакуль што лакальны характар, але ў будучыні мусіць стаць глабальным.

Стаўскі: “Пакуль што мы гэты праект разаслалі сваім чальцам - 17 арганізацыям. Калі якія-небудзь кампаніі тэлекамунікацыйных тэхналогій палічаць мэтазгодным далучыцца – добра”.

Пасля таго, як чальцы асацыяцыі на працягу месяца азнаёмяцца з праектам, выкажуць свае заўвагі і прапановы, праект стане дакументам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі